Сенненское районное объединение профсоюзов чествовало активистов профсоюзного движения

Напярэдадні Свята працы і святкавання 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі на Сенненшчыне ўшаноўвалі актывістаў прафсаюзнага руху.

 Урачыстае мерапрыемства сабрала ў сценах раённай бібліятэкі актыў, а таксама ветэранаў прафсаюзнага руху. Звяртаючыся да прысутных Анатолій Ананенка, старшыня Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, адзначыў, што Першамай – дзень, які быў і застаецца для ўсіх нас сімвалам міру і стварэння, дабра і справядлівасці. Анатолій Уладзіміравіч выказаў словы падзякі за прафесіяналізм, адказнасць, з якімі старшыні пярвічак вядуць грамадскую работу дзеля людзей, накіраваную на абарону сацыяльных правоў членаў прафсаюза. “Чаго хаваць, праца не з лёгкіх, шмат нюансаў, — гаварыў ён. – Але вы спраўляецеся, і гэта галоўнае, за што вам вялікі дзякуй”. Няхай ваша праца прыносіць толькі радасць, садзейнічае росквіту малой радзімы, а таксама нашай краіны, пажадаў Анатолій Ананенка.

 Ён уручыў прафсаюзным актывістам ганаровыя граматы і дыпломы за асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне прафсаюзнага руху Сенненскага раёна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.