Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Папкоў прыняў удзел у рабоце штаба па правядзенні «Дажынак-2016»

Горад рыхтуецца сустрэць гасцей абласных «Дажынак». І ўсё ж асноўная задача, якую ставіць кіраўніцтва раёна перад сабой, Сянно павінна стаць, дзякуючы фестывалю, больш зручным для жыцця, больш прывабным знешне. 

Каб дасягнуць пастаўленых мэт, выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці. У прыватнасці, удзел у рабоце штаба па правядзенні фестывалю-кірмашу работнікаў вёскі, што прайшоў на мінулым тыдні, па запрашэнні старшыні райвыканкама Васілія Чарадніка прымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Папкоў.
Напярэдадні ён пабываў на асобных будаўнічых аб’ектах, у першую чаргу на тых, што маюць сацыяльнае значэнне. Пасля наведвання бальніцы ён заявіў:
— Карыстаючыся нагодай трэба не толькі весці рамонтна-будаўнічыя работы ў бальнічных палатах, паліклініцы, займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. «Дажынкі» трэба выкарыстаць, каб з дапамогай Міністэрстваў, кіраўнікоў абласных структур дамагчыся пастаўкі ў раённыя арганізацыі новага абсталявання. Падобную тактыку трэба выкарыстоўваць не толькі медыкам, але і ўсім астатнім ведамствам.
Непасрэдна ў час правядзення нарады дэпутат звязаўся па тэлефоне з начальнікам упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрыем Дзеркачам і абмеркаваў з ім магчымасць пашырэння фінансавання медыцынскіх устаноў Сенненскага раёна.
Будаўнічыя работы не спыняюцца не першы месяц. Кожны дзень на аб’ектах горада працуе больш за 400 чалавек. Фактычна завершаны работы ўнутры Дома культуры. Меркавалася, што камісія падпіша акт аб прыёмцы першай чаргі аб’екта ў канцы мая. Аднак у час правядзення нарады было прынята рашэнне перанесці прыёмку на 20 чэрвеня, калі будуць завершаны работы па аздабленні фасада, па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі ўстановы культуры.

Штаб карэкціруе не толькі тэрміны здачы аб’ектаў. Па яго прапановах пры неабходнасці ўносяцца змены ў праектна-каштарысную дакументацыю, ім арганізуецца кантроль за графікам і якасцю работ. У апошнім пратаколе нарады па правядзенні фестывалю «Дажынкі-2016» адзначана нездавальняючая работа ААТ «Будаўнічы трэст №9, г. Віцебск» на рэканструкцыі фізкультурна-спартыўнага комплексу. Арганізацыя дапусціла адставанне ад графіка правядзення работ і на іншых аб’ектах. Каменціруючы сітуацыю, старшыня райвыканкама Васілій Чараднік выказаўся адкрыта: «Будаўнічыя аб’екты фінансуюцца без затрымкі. А таму падобны падыход цярпець доўга ніхто не збіраецца. Заказчык можа памяняць падрадчыка».
У час нарады быў прааналізаваны ход работ фактычна на ўсіх аб’ектах. Звернута ўвага на неабходнасць узгаднення дзеянняў, відаў і аб’ёмаў работ па вуліцах Кастрычніцкая і Заводская, дзе прадугледжаны капітальны рамонт. На аб’ектах гандлю, у тым ліку тых, што належаць прыватным асобам, штаб рэкамендаваў распрацаваць новую канцэпцыю іх развіцця. На думку намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, калі нават рэалізаваць запланаванае, магазіны не набудуць неабходнай прыцягальнасці, без якой гандаль губляе пакупніка і даходы. Яго падтрымаў Аляксандр Папкоў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з вышыні свайго жыццёвага і кіраўнічага вопыту лічыць, што дзякуючы «Дажынкам» Сянно атрымала шанц падкрэсліць уласнае, непаўторнае аблічча.
— Дапамагчы ў гэтым павінна абласная архітэктура, — упэўнены ён.
На што яшчэ звярталася ўвага ў час правядзення нарады? На неабходнасць прывесці ў належны стан мясцовыя дарогі. Згодна з п.22 Пратакола нарады КУП «Віцебскаблдарбуд» абавязана абследаваць дарогі Сенненскага раёна, распрацаваць мерапрыемствы па іх рамонце і пачаць работы. Рамонт аўтадарогі Янова-Літусава павінен пачацца неадкладна. Ды і ўвогуле, сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе раёна трэба трымаць на кантролі. Раённыя сельгасарганізацыі да фестывалю павінны прыйсці з дастойнымі вынікамі. Як гэтага дасягнуць, нядаўна абмяркоўвалася з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама па сельскай гаспадарцы Віктара Аскеркі, які пабываў у раёне.
«Дажынкі» паскараюць тэмп жыцця будаўнікоў, прадстаўнікоў уладных структур. Аднак гасцей будуць сустракаць, у першую чаргу, сенненцы. А значыць і яны таксама павінны рыхтавацца да свята: навесці парадак на ўласных падворках і вакол іх, зрабіць прывабнымі пабудовы. Інакш як справай гонару гэты абавязак не назавеш. Тым больш, што ўлады, арганізацыі, у якіх сенненцы працавалі ці працуюць, гатовы прыйсці на дапамогу.

Аляксандр ЛАЗЮК.

admin

Recent Posts

Грамоты и Благодарности из рук Анатолия Линевича получили лучшие работники сельхозпредприятия

В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…

10 часов ago

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА.  …

11 часов ago

Поддержка детских проектов и инициатив. Как в Витебской области обучают основам бизнеса

В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…

11 часов ago

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…

13 часов ago

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова»

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…

14 часов ago

Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Анатолий Линевич посетил МТК на 1200 голов с замкнутым циклом содержания в УСП «Дружбинец»

В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…

14 часов ago