Выездное заседание Совета Сенненского районного объединения профсоюзов прошло на базе санатория «Летцы»

Выяздное пасяджэнне Савета Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў прайшло на базе санаторыя “Лётцы”.

 

Такая форма работы была выкарыстана ўпершыню. І як паказала мерапрыемства, была станоўча ацэнена прафактывам раёна. Адкрываючы пасяджэнне, Анатолій Ананенка, старшыня раённага аб’яднання, выказаў словы падзякі кіраўніцтву здраўніцы за цёплы прыём і магчымасць пазнаёміцца з тымі паслугамі, якія тут прадастаўляюцца. Анатолій Уладзіміравіч падвёў вынікі работы за 2020 год і пазнаёміў з накірункамі дзейнасці, якія стаяць перад Сенненскім райаб’яднаннем на бягучы перыяд. 

 

У якасці госця на пасяджэнні прысутнічаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Догель. Ён даў станоўчую адзнаку работы прафсаюзаў Сенненшчыны. Пазнаёміў з тымі галоўнымі задачамі, над якімі сёння працуе абласное аб’яднанне.

  Пра тое, што сёння неабходна больш пільна адносіцца да свайго здароўя, гаварыў дырэктар санаторыя “Лётцы” Аляксей Майсейчанка. Ён не толькі назваў тыя паслугі, якія тут прадастаўляюць высокакваліфікаваныя ўрачы, але і арганізаў для прафактыву экскурсію па здраўніцы. Сенненцы пазнаёміліся з лячэбнай базай установы аховы здароўя, пабылі ў салянай пячоры і ў бювеце з мінеральнай вадой.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.