Напярэдадні новага навучальнага года ў рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” Сенненскую школу-інтэрнат наведала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.
Не з пустымі рукамі лідар аб’яднання завітала да выхаванцаў установы адукацыі. Навучальныя дапаможнікі, працоўныя сшыткі, канцылярскія тавары, а таксама звыш 50 заплечнікаў — усё тое, што спатрэбіцца ў атрыманні ведаў, ва ўрачыстай абстаноўцы Таццяна Васільеўна перадала хлопчыкам і дзяўчынкам. Улічыла яна і тое, што тут шмат выхаванцаў малодшага школьнага звяна і прывезла з сабой мяккія цацкі, чым, безумоўна, парадавала дзетак.
Таццяна Філімонава павіншавала іх з надыходзячым святам ведаў і выказала спадзяванне, што, пакінуўшы сцены роднай установы адукацыі, зрабіўшы свой першы крок у дарослае жыццё, яны абавязкова папоўняць рады прафсаюзнага аб’яднання. Бо гэта арганізацыя дапамагае ў вырашэнні розных пытанняў.
У гэтым яе падтрымала Алена Сабірава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якая таксама прысутнічала на сустрэчы.
“У нас у краінне 15 галіновых прафсаюзаў. І ўсе яны традыцыйна напярэдадні 1 верасня наведваюць дзіцячыя дамы, дамы-інтэрнаты, педагагічныя сацыяльныя прытулкі, — адзначыла Таццяна Васільеўна. — Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўжо больш за 10 гадоў шэфствуе над рознымі педагагічнымі ўстановамі.
Раней гэта былі Вілейскі і Магілёўскі сацыяльныя прытулкі. У гэтым годзе членамі Прэзідыума Цэнтральнага камітэта было прынята рашэнне ўзяць шэфства над Сенненскім домам-інтэрнатам.
А ўсё таму, што размешчаны ён максімальна далёка ад горада Мінска. Мы добра разумеем, што не так многа жадаючых дапамагчы дадзенай установе, а дзетак тут выхоўваецца шмат”.
У тым, што педагогі школы-інтэрната робяць усё магчымае, каб іх выхаванцы сталі паспяховымі, таленавітымі людзьмі, госці ўпэўніліся, пабываўшы на невялічкім канцэрце, які арганізавалі тут спецыяльна для іх. А таксама здзейсніўшы экскурсію па школе і пабачыўшы, у якіх умовах жывуць і вучацца дзеці.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Концерт-реквием "Каждый третий", посвященный памяти жертв и героев Великой Отечественной войны, увидят делегации из всех…
В Витебском государственном медицинском колледже имени академика Антонова состоялся второй этап межведомственной республиканской олимпиады «Первая…
Православные верующие сегодня отмечают один из великих праздников - Благовещение Пресвятой Богородицы. Этот праздник установлен…
Старейшина д.Лука и д.Красный Луч Богдановского сельсовета Ирина Конюшевская не только помогает односельчанам решать насущные…
8 команд учреждений образования Сенненщины состязались в пяти конкурсных заданиях. Участники успели не только продемонстрировать…
Специалисты филиала ДЭУ №38 РУП “Витебскавтодор” принимают участие в подготовке автомобильных дорог к эксплуатации в…