На базе АТП-20 г. Сенно прошел областной семинар
Нядаўна на базе АТП-20 г.Сянно прайшоў абласны семінар па падвядзенні вынікаў работы тэхнічнай службы аб’яднання “Віцебскаблаўтатранс” за 9 месяцаў бягучага года, на які былі запрошаны галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы раённых аўтатранспартных прадпрыемстваў.
У семінары прыняў удзел галоўны інжынер аб’яднання Андрэй Зарэмбін.
Удзельнікаў мерапрыемства азнаёмілі з работай сенненскага АТП. Мясцовы краязнаўца, супрацоўнік раённага музея Васіль Бандарэвіч правёў для гасцей экскурсію па гістарычных і памятных месцах горада.
Тэарэтычная частка семінара прайшла ў актавай зале адміністрацыйнага будынка АТП-20.
Таццяна БУРАКОВА.