На базе АТП-20 г. Сенно прошел областной семинар

 Business seminarНядаўна на базе АТП-20 г.Сянно прайшоў абласны семінар па падвядзенні вынікаў работы тэхнічнай службы аб’яднання “Віцебскаблаўтатранс” за 9 месяцаў бягучага года, на які былі запрошаны галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы раённых аўтатранспартных прадпрыемстваў.

У семінары прыняў удзел галоўны інжынер аб’яднання Андрэй Зарэмбін.

Удзельнікаў мерапрыемства азнаёмілі з работай сенненскага АТП. Мясцовы краязнаўца, супрацоўнік раённага музея Васіль Бандарэвіч правёў для гасцей экскурсію па гістарычных і памятных месцах горада.

Тэарэтычная частка семінара прайшла ў актавай зале адміністрацыйнага будынка АТП-20.

Таццяна БУРАКОВА.