Каким выдался уходящий год для района в интервью корреспонденту «ГС» рассказал председатель Сенненского райисполкома Василий Чередник

Каляндар адлічвае апошнія дні 2019 года. І гэта нагода падсумаваць вынікі зробленаму. І не толькі ў асабістым жыцці. Якім быў год адыходзячы для Сенненшчыны, мы папрасілі ацаніць старшыню раённага выканаўчага камітэта Васілія Чарадніка.

 

— Васілій Анатольевіч, у 2019 годзе наша краіна адзначыла 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у краіне прайшлі перапіс насельніцтва, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Чым запомніліся гэтыя падзеі?

 — І перапіс, і выбары, па маім асабістым меркаванні, прайшлі ў раёне на высокім арганізацыйным узроўні. У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання па Сенненскай выбарчай акрузе выбраны Аляксандр Дубаў, які ў свой час працаваў пракурорам раёна. Ён добра ведае наш рэгіён, мае багаты вопыт работы, у тым ліку ў Генеральнай пракуратуры. А таму я ўпэўнены, што Аляксандр Васільевіч і ў заканадаўчым органе бу­дзе праца­ваць прадукцыйна, з карысцю для сваіх выбаршчыкаў і Сенненшчыны. Такой жа думкі прытрымліваюцца і большасць жыхароў раёна, якія за яго галасавалі.

 Напярэдадні Дня незалежнасці на месцы расстрэлу вязняў сенненскага гета ўстаноўлены памятны знак «Боль». Работы вяліся з выкарыстаннем не толькі бюджэтных сродкаў. Ініцыятыву ўлад падтрымалі ўсе жыхары раёна, якія, каб сабраць неабходныя сродкі, правялі суботнік, працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака. Такая актыўнасць грамадскасці аб многім сведчыць.

 — І ўсё ж, жыхары раёна будуць успамінаць, ацэньваць 2019 год не толькі па палітычных кампаніях, грамадскіх акцыях. Запыты людзей куды прасцей: была б праца, дастойны заробак, здаровыя дзеці…

 — Згодны з вамі. Мы будавалі, асвойвалі новыя тэхналогіі, адкрывалі новыя вытворчасці, шукалі і знаходзілі неардынарныя спосабы, якія дапамогуць людзям атрымаць працу па душы, дастойны заробак.

 На базе цэха «Сенненскі» наладжваецца новая вытворчасць: устаноўлена новае абсталяванне, на якім бу­дуць выпускацца паўцвёрдыя сыры. На новым месцы працы ўжо ўладкавана больш за 10 чалавек. І гэта толькі пачатак. У цэлым жа ў параўнанні з пачаткам года колькасць занятых у вытворчасці вырасла на 120 чалавек.

 Сенненшчына завяршае год з чыстым прыбыткам, што павялічыла паступленне ў бюджэт падатку на прыбытак на 7,7%. Мы атрымалі 80,5 млн рублёў выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг. Забяспечаны прырост па вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах, рознічным таваразвароце. Апошні паказчык асабліва радуе, бо  яго не было б, калі б не вырасла рэальная заработная плата людзей. А яна вырасла, і трэба зрабіць усё магчымае, каб сенненцы, мелі магчымасць зарабляць зыходзячы са сваіх патрэб.

 І тут галоўную скрыпку павінны адыграць інвестыцыі ў эканоміку. Яны ўкладзены сёлета, як я ўжо казаў, у малакаперапрацоўчы цэх. Працягвае абнаўляць, устанаўліваць новае абсталяванне «Мілконфорэст». З іншых суб’ектаў прадпрымальніцтва, заснаваных на сродкі замежных інвестараў, варта вылучыць ЗАТ «РЕАГВіцебск», якім падрыхтавана праектная дакументацыя пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва геліаэнергетычнай устаноўкі ў н.п. Полымя». Усяго ад замежных інвестараў у раён паступіла $570 тыс.

 — А беларускія інвестары, нашы прадпрымальнікі яшчэ не адкрылі для сябе эканамічную прывабнасць Сенненшчыны?

 — Колькасць прадпрыемстваў, заснаваных на прыватнай форме ўласнасці, створаных грамадзянамі Беларусі, сенненцамі, расце. Гэта галоўны лакаматыў эканомікі рэгіёна.

 Дарэчы, развіваюць вытворчасць, прыцягваюць інвестыцыі і дзяржаўныя прадпрыемствы, калі на чале іх прадпрымальныя, эканамічна адукаваныя кіраўнікі і спецыялісты. Як прыклад таму – Багушэўскі лясгас, дзе пачалі перапрафіліраваць цэх пабочнага карыстання ў лесапільны цэх па вытворчасці тарнай дошкі. Багушэўскі спіртзавод вядзе рэканструкцыю будынка, дзе будзе наладжана вытворчасць шклоамывальнай вадкасці.

 — Важная галіна эканомікі Сенненскага раёна — сельская гаспадарка. Якім дасягненням аграпрамысловага комплексу  можна парадавацца напярэдадні новага года?

 — Па-першае, сёлета аграрыям раёна, дзякуючы Віцебскай інтэграцыйнай структуры, плённай сумеснай працы ўдалося павялічыць аб’ёмы вытворчасці зерня. За кошт пашырэння плошчаў, занятых зернебабовымі і маслічнымі культурамі, у большасці сельгасарганізацый удалося вырашыць праблему расліннага бялка. У жывёлагадоўлі асноўныя дасягненні ў вытворчасці свіней. У параўнанні з 2018 годам іх вырашчана больш на 14,8%. Спадзяюся, у наступным годзе павялічацца і аб’ёмы вытворчасці малака, бо завяршаюцца работы па будаўніцтве МТФ на 800 галоў у ААТ «Бяленева».

 — Васілій Анатольевіч, сёлета будаўнікі, дарожнікі, камунальнікі шмат працавалі ў Багушэўску. Работы будуць працягвацца і ў 2020 годзе. Тым не менш, нейкія вынікі падвесці можна.

 — Каля 70% сродкаў раённага бюджэту, што накіроўваліся на добраўпарадкаванне, укладзены ў гарпасёлак. Выкарыстоўваліся грошы і з іншых крыніц фінансавання. Дзякуючы гэтаму завершаны работы на першым пускавым комплексе сярэдняй школы, праведзены бягучы рамонт будынка дзіцячага сада, Дома культуры, капітальны рамонт будынка дзіцячай школы мастацтваў, добраўпарадкавана плошча па вуліцы Паркавай, вядуцца работы ў скверы Закаханых па вуліцы Камарова і ў парку па вуліцы Гарбунова. Абноўлены многія аб’екты гандлю, выкананы бягучы рамонт чатырох асноўных вуліц гарадскога пасёлка.

Завершаны капітальны рамонт участка сетак водазабеспячэння з элементамі мадэрнізацыі па вуліцах Гарбунова, Савецкая і Маякоўскага. Работы будуць працягвацца ў наступным годзе. Не спыняцца яны, і не толькі ў Багушэўску  па іншых накірунках. У раённых улад ёсць дакладнае ўяўленне, куды нам трэба рухацца, што і як рабіць, каб развівалася эканоміка раёна, рос дабрабыт яго жыхароў. Хочацца спадзявацца, што ў гэтым нас падтрымаюць усе сенненцы сваёй працай, сваім патрыятызмам, верай ва ўласныя сілы, жаданнем тварыць і ствараць, упэўненасцю, што Сенненшчына – найлепшае месца для жыцця.

 — Наша сустрэча адбываецца напярэданні Новага года. Што б вы хацелі сказаць, пажадаць сенненцам?

 — Я ўдзячны ўсім жыхарам раёна за падтрымку і разуменне. Мы разам працавалі дзеля дабрабыту нашай малой радзімы, нашых сем’яў. Прыміце самыя цёплыя пажаданні шчасця, здароўя. Хачу, каб у наступным годзе былі мір на зямлі, цяпло і свет у кожным доме, спакой і любоў у кожным сэрцы, звонкі дзіцячы смех у кожнай сям’і. Хай новы, 2020 год, стане годам новых перамог і прыемных адкрыццяў, годам добрых чалавечых адносін!

 Гутарыў Аляксандр ІЎЕЎ.

 Фота Аляксандра Лазюка.

admin

Recent Posts

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

1 час ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

2 часа ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

3 часа ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

3 часа ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

5 часов ago

В ЦИК рассказали, как отличить настоящих сборщиков подписей от мошенников

В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…

21 час ago