Подарки от правоохранителей

Супрацоўнікі раённай пракуратуры сумесна з прадстаўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта павіншавалі юных сенненцаў з навагоднімі святамі.

Па традыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” праваахоўнікі сустракаюцца з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, са шматдзетных сямей, каб не толькі павіншаваць іх з надыходзячымі святамі, але і ўручыць падарункі.

 На гэты раз салодкія наборы ад РАСК і галоўны атрыбут навагодніх святаў — мандарыны ад пракуратуры былі ўручаны адзінаццаці хлопчыкам і дзяўчынкам. У адказ супрацоўнікі сілавых структур атрымалі каласальную аддачу ў выглядзе дзіцячых усмешак, добрых слоў ад бацькоў, а таксама кіраўнікоў устаноў адукацыі, дзе выхоўваюцца юныя сенненцы, — Алены Зелентавай, дырэктара СШ №2, Наталлі Пінчук, загадчыцы ясляў-сада №2.

 Падарункі ў святочныя дні ўручалі дзецям і прадстаўнікі РАУС.

 А супрацоўнікі Сенненскага аддзела Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь наведалі шматдзетную сям’ю Буяльскіх, якая пражывае ў в.Самсоны. Тут выхоўваюцца трое дзетак. Прадстаўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў госці з цёплымі пажаданнямі і ўручылі малышам навагоднія падарункі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара і прадастаўленае 

Сенненскім аддзелам Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь .