Супрацоўнікі раённай пракуратуры сумесна з прадстаўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта павіншавалі юных сенненцаў з навагоднімі святамі.
Па традыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” праваахоўнікі сустракаюцца з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, са шматдзетных сямей, каб не толькі павіншаваць іх з надыходзячымі святамі, але і ўручыць падарункі.
На гэты раз салодкія наборы ад РАСК і галоўны атрыбут навагодніх святаў — мандарыны ад пракуратуры былі ўручаны адзінаццаці хлопчыкам і дзяўчынкам. У адказ супрацоўнікі сілавых структур атрымалі каласальную аддачу ў выглядзе дзіцячых усмешак, добрых слоў ад бацькоў, а таксама кіраўнікоў устаноў адукацыі, дзе выхоўваюцца юныя сенненцы, — Алены Зелентавай, дырэктара СШ №2, Наталлі Пінчук, загадчыцы ясляў-сада №2.
Падарункі ў святочныя дні ўручалі дзецям і прадстаўнікі РАУС.
А супрацоўнікі Сенненскага аддзела Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь наведалі шматдзетную сям’ю Буяльскіх, якая пражывае ў в.Самсоны. Тут выхоўваюцца трое дзетак. Прадстаўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў госці з цёплымі пажаданнямі і ўручылі малышам навагоднія падарункі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара і прадастаўленае
Сенненскім аддзелам Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь .
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…
В 2024 году на территории Сенненщины реализуется ряд инвестиционных проектов. По словам начальника отдела экономики…