Баль пад “Зоркай Венерай” прайшоў у Беліцкай ДССШ

%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d1%96%d1%86%d0%b0З нагоды 125-гадовага юбілею выдатнага беларускага паэта, таленавітага літаратуразнаўцы, гісторыка, крытыка і перакладчыка, чалавека незвычайнага таленту і лёсу Максіма Багдановіча ў Беліцкай ДССШ справілі літаратурны баль.

Арганізатар мерапрыемства, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Чарнышкова, дапамагла школьнікам адчуць атмасферу часа, калі жыў і працаваў класік нашай літаратуры. Дзяўчынкі ў бальных сукенках прыгожа рухаліся пад класічную музыку, а хлопчыкі дэкламавалі творы Багдановіча. Падчас мерапрыемства гучалі таксама вершы беларускіх паэтаў, напісаныя ў гонар паэта. Свае творчыя працы,  прысвечаныя Максіму Багдановічу, прадставілі вучні 8-га і 11-га класаў. З творамі юбіляра можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе.

Ул.інф.