Республиканская акция «Безопасный Новый год» стартует на Сенненщине
Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, ратавальнікі Сенненскага РАНС нагадаюць правілы бяспекі падчас рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», якая пройдзе з 2 па 31 снежня.
Мерапрыемства прадугледжвае чатыры этапы. Работнікі МНС нікога не абмінуць сваёй увагай. Наведаюць ТЦСАН, установы адукацыі раёна, пабываюць у сем’ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Правядуць гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, прадэманструюць навучальныя фільмы і ролікі. Асаблівую ўвагу нададуць правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзінам на вадаёмах зімой і бяспекі падчас зімовых канікул. Заклікі выконваць правілы пажарнай бяспекі прагучаць ад ратавальнікаў у месцах масавага знаходжання людзей.
«ГС».