В Сенно прошло заседание Совета районного объединения профсоюзов

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Удзел у яго рабоце прыняў Віктар Лугаўцоў, намеснік старшыні Віцебскага аб’яднання прафсаюзаў. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні, якія тычыліся ўнясення змяненняў у склад Савета райаб’яднання прафсаюзаў, працы ў 2020-м годзе і задачах на перспектыву. З дакладам аб праведзенай рабоце і бягучай сітуацыі выступіў Анатолій Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што і далей будзе працягнута дзейнасць па рэалізацыі рашэнняў VIII З’езда ФПБ, маніторынгу праблемных пытанняў у вобласці аплаты працы, занятасці і прадастаўленні сацыяльных гарантый рабочаму чалавеку, бу­дзе аказвацца падтрымка членам прафсаюзаў, якія ў сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыі сутыкнуліся з COVID-19. І гэта толькі частка тых задач, што перад сабой паставіла грамадскае аб’яднанне.

Не менш важным стала і абмеркаванне пытанняў змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і сітуацыя з каронавірусам на Сенненшчыне. Гаворачы аб унясенні паправак у галоўны закон краіны, Віктар Лугаўцоў адзначыў, што старшыні пярвічак не павінны заставацца ў баку: таксама ўносіць свае прапановы і абмяркоўваць іх у працоўных калектывах. Звярнуўся ён да  прысутных і з просьбай сачыць за сваім здароўем, у прыватнасці, паляпшаць яго, адпачываючы ў беларускіх прафсаюзных санаторыях.

Тэму здароўя падымала ў сваім выступленні і Сняжана Мяцеліца, галоўны санітарны ўрач раёна. Яна прывяла дадзеныя па колькасці захварэўшых на каронавірусную інфекцыю. Нагадала аб мерах прафілактыкі, якія павінны выконваць сенненцы. Не зацягваць, а пры першых жа недамаганнях абавязкова звяртацца ў бальніцу, раіла загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Сенненскай раённай бальніцы Крысціна Гарчынская.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота аўтара.