Про экологов из Мошканов знают в Москве
Члены школьнага лясніцтва «Варты» Машканскай школы – у ліку пераможцаў II Міжнароднага дзіцячага форуму «Изменение климата глазами детей-2023».
Яго арганізатарам выступае Фонд кліматычнай бяспекі Расіі. Ён займаецца развіццём нацыянальных экалагічных стандартаў і распрацоўкай лічбавых тэхналогій, неабходных для паляпшэння якасці кіравання экалагічнымі працэсамі. Сярод прыярытэтаў фонду – фарміраванне экалагічнай культуры як сярод дарослага насельніцтва, так і падрастаючага пакалення.
З 3 тысяч работ, заяўленых на конкурс з 12 краін і ўсіх рэгіёнаў Расіі, былі адабраны 500 лепшых у пяці намінацыях, падзялілася Алеся Валодзькіна, настаўніца біялогіі і геаграфіі Машканскай школы. Менавіта пад яе кіраўніцтвам і здзяйсняюць сваю дзейнасць юныя эколагі.
Члены «Варты» сталі пераможцамі ў намінацыі «ЭкоЮннаты». На суд журы яны прадаставілі відэаролік «С любовью к лесу», у якім падзяліліся сваёй практыкай у якасці эка-валанцёраў. Прыемна адзначыць і той момант, што юныя машканцы на форуме былі адзіныя прадстаўнікі з Беларусі.
Чаго хаваць: маштаб мерапрыемства, сапраўды, дастаткова вялікі. Нашы землякі годна выглядалі сярод іншых удзельнікаў. Спрыяла гэтаму не толькі камунікатыўныя якасці хлопчыкаў і дзяўчынак, адзначала Алеся Валодзькіна, але і тое, што нашы вучні выходзілі на сцэну ў спецыяльна пашытай форме ляснічых. У многіх удзельнікаў такога не было, акцэнтавала Алеся Паўлаўна.
Віншавалі пераможцаў у Маскве, у кінатэатры «Космос». Ім былі ўручаны дыпломы за подпісам прэзідэнта Фонду абароны навакольнага асяроддзя – «Экафон» Алега Папова і прэзенты. Але самым, бадай, каштоўным падарункам стала экскурсія на Міжнародную выставу-форум «Россия», якая праходзіла ў гэтыя дні на ВДНГ (ВДНХ).
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена А.Валодзькінай.